24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Арцём Шышкоў і Іван Карызна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Упершыню на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адзін з лепшых скрыпачоў Беларусі Арцём Шышкоў і выдатнейшы віаланчэліст Іван Карызна. 

Арцёму Шышкову  – 25. Ігры на скрыпцы пачаў вучыцца ў 5 год, а ў 8 ужо іграў з аркестрам як саліст. За апошнія 15 год Арцём стаў лаўрэатам 11 міжнародных конкурсаў у Чэхіі, Літве, Германіі, Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне і Аўстрыі. Арцём – стыпендыянт Фонда Уладзіміра Співакова, фонда “Новыя імёны”, фонда “Рускае Выканаўчае Майстэрства”. 

P.S. Адмыслова для Арцёма на адзін з яго мінскіх канцэртаў была прывезена скрыпка Страдывары. Арцём іграў, а каля яго стаяў міліцыянер, які ахоўваў ні то скрыпку, ні то музыку, ні то іх абодвух…  

Івану толькі 17, а ён ужо лаўрэат 7-мі міжнародных конкурсаў. Выступае як саліст з аркестрамі “Виртуозы Москвы” і “Musica Viva”. Уражвае геаграфія яго гастрольных паездак: Расія, Бельгія, ЗША, Бахрэйн, Галандыя…

Іграе на віаланчэлі французкага майстра Бернардэля (Парыж, 1867).

19 чэрвеня на сцэне РТБД вечар класічнай музыкі.

У праграме:

М. Равэль. “Саната для скрыпкі і віаланчэлі”.

Г. Касада. “Сюіта для віаланчэлі сола”.

Э. Ізаі. “Саната для скрыпкі сола №3 “Балада”.

З. Кодаі. “Дуэт для скрыпкі і віаланчэлі”.   

Для вас іграюць Арцём Шышкоў (скрыпка) і Іван Карызна (віаланчэль).

Кошт квіткоў – 15.000

Тэлефон для даведак – (017) 286 70 21; (044) 754 27 37. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно