24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Творчыя сустрэчы з беларускімі мастакамі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У межах праекта «На шляху да сучаснага музея – 2011» ў перыяд з 19 сакавіка па 14 мая ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца восем творчых сустрэч з вядучымі мастакамі Беларусі. Кожная сустрэча – тэматычная і аб’ядноўвае творчасць трох ці чатырох мастакоў. Некаторыя з тэм: «Мастацтва і Рэпрэзентацыя Рэальнасці», «Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце », «Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat».

Сустрэчы будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 15.00, мадэратарамі сустрэч выступяць маладыя мастацтвазнаўцы і арт-крытыкі, сярод якіх будзе праведзены конкурс у наміныці «Лепшы мадэратар творчай сустрэчы».

Акрамя таго, ў межах праекта «На шляху да сучаснага музея – 2011» адбудзецца конкурс маладых арт-крытыкаў і мастацтвазнаўцаў у намінацыях: «Лепшы партрэтны артыкул пра беларускага мастака», «Лепшы аналітычны тэкст пра асобны твор беларускага мастака», «Лепшы відэаролік пра творчасць беларускага мастака», «Лепшы аналітычны тэкст пра праект».

У сустрэчах будуць удзельнічаць: Сяргей Кірушчанка, Ігар Саўчанка, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Андрэй Лянкевіч, Тамара Сакалова, Васілі Васільеў, Сяргей Грыневіч, Антаніна Слабодчыкава, Міхаіл Гулін і інш.

Праект «На шляху да сучаснага музея – 2011» праходзіць ў Мінску ўжо ў трэці раз. Першы праект прайшоў у 2008 годзе. У той час мастак Андрэй Дурэйка апісаў сітуацыю ў сучасным беларускім мастацтве наступным чынам: «Галерэй няма, куратараў няма, крытыкаў няма, а мастакі ёсць». Сёння ж сітуацыя змянілася, конкурсы, арганізаваныя ў межах праекта, далі магутны імпульс да развіцця ў Мінску актуальнага мастацтва – удзельнікі праекта актыўна далучыліся да арт-працэсаў сталіцы і рэалізоўваюць сёння прафесійныя экспазіцыйныя праекты ў сферы сучаснага мастацтва.

Місія праекта – даць магчымасць маладым мастацтвазнаўцам, куратарам, мастакам, а ў гэтым годзе таксама і крытыкам заявіць пра сябе на лакальнай і міжнароднай арт - сцэне (у лік журы конкурсу ўваходзяць вядомыя куратары і крытыкі Літвы, Украіны, Германіі).

На сустрэчы запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Сачыце за інфармацыяй на старонцы праекта: http://critic.urban.by/
І на сайце галерэі сучаснага мастацтва «Ў»: http://ygallery.by/

Кантактная інфармацыя па пытаннях арганізацыі сустрэч:
+375 29 7560436 (МТС)
+375 29 6850870 (Velcom)

Праграма сустрэч:

19.03.2011 / сб / “Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat”
мастакі: Аляксей Фёдараў, Антон Слюнчэнка, Андрэй Бусел / мадэратар – Марыя Ігнатава

26.03.2011 / сб / “Мастак і глядач: мастацтва узаемадзеяння"
мастакі: арт-суполка “Пазітыўныя дзеянні”, Віктар Пятроў, Вольга Сазыкіна / мадэратар – Ілона Дзергач

02.04.2011 / сб / “Мастацтва і Рэпрезентацыя Рэальнасці”
мастакі: Руслан Вашкевіч, Аляксандр Некрашэвіч, Леанід Хобатаў, Зоя Луцэвіч / мадэратар – Таццяна Цыган

09.04.2011 / сб / “Мастацтва і Абстрактнае: паміж рэальным і неспасцігальным”
мастакі: Сяргей Кірушчанка, Тамара Сакалова, Аляксей Іваноў, Захар Кудзін / мадэратар – Оля Андрухіна

16.04.2011 / сб / " Беларускі insight: элітарнасць масавай культуры"
мастакі: Артур Клінаў, Міхаіл Гулін, Владзімір Цэслер, Сяргей Грыневіч /
мадэратар – Марыя Булка

23.04.2011 / сб / “Мастацтва і Знойдзены Аб’ект”
мастакі: Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Антаніна Слабодчыкава / мадэратар – Таццяна Арцімовіч

07.05.2011 / сб / "Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце”
мастакі: Ігар Саўчанка, Адрэй Лянкевіч, Сяргей Ждановіч / мадэратар – Ганна Самарская

14.05.2011 / сб / “Аб’ёмныя формы. Беларуская скульптура і інсталяцыя”
мастакі: Васілій Васільеў, Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Мужаў / мадэратар – Андрэй Ардыновіч

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно