24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Провады Масленіцы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на музейныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню на Беларусі старажытнага свята Масленіца.

Святочныя мерапрыемствы у гэты дзень пачнуцца а 12 гадзіне і працягнуцца да 15.30.

У мінулую нядзелю весела прайшла "Сустрэча Масленіцы" ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Пра весці матухну Зіму ў музей прыйшло больш за паўтары тысячы чалавек – і ні адзін удзельнік свята аб гэтым не пашкадаваў! Колькі народных гульняў, спеваў, карагодаў было ў гэты дзень – не падлічыць.

Ладзіць свята дапамагалі славутыя фальклорныя калектывы "Беларускі гасцінец" з Мінскага раёна, "Джамбібум" і "Майстэрня ўражанняў" з Мінска. А студэнты трэцяга курса кафедры рэжысуры народных абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва таленавіта, яскрава паказалі фрагменты масленічнага абраду Любанскага раёна Мінскай вобласці. Ну і свята атрымалася: - з блінцамі, жартамі, сумесным вырабам пудзіла, якое з песнямі і пляскамі аднеслі на музейную Вербную гару, да вогнішча. А там, на гары, наведвальнікі музея пагулялі і патанчылі ад душы.

На "Сустрэчы Масленіцы" на кірмашы народныя майстры здзіўлялі сваімі вырабамі, а карчма шырока частавала ўдзельнікаў свята беларускімі традыцыйнымі прысмакамі.

Але тое яшчэ будзе на "Провадах Масленіцы" ў музеі 6 сакавіка!.. Радасці чакаецца яшчэ больш. "Провады Масленіцы" уразяць асаблівай весялосцю і гуллівасцю, характэрнымі для Праводнай нядзелі. Менавіта ў гэты дзень будзе спалена не толькі вырабленае 27 лютага пудзіла, але і велізарная вогненая скульптура Марэны, якую вось ужо трэці год запар вырабляюць у музеі з гэтай нагоды. Калі ж вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, нясіце старызну, якую  спаліце на гэтым вогнішчы.

Кожны наведвальнік атрымае смачны пачастунак – традыцыйны масленічны блін-сімвал веснавога сонейка. Штогод на музеі на Масленіцу ладзіцца Конкурс на лепшую масленічную ляльку, зробленую загадзя. Матэрыял і памеры лялек залежаць толькі ад фантазіі творцаў! Конкурс будзе праходзіць 27 лютага і 6 сакавіка. Пераможцаў чакаюць прызы!

Спяшайцеся далучыцца да кірмашовых забаў: глядзіце прадстаўленне народнага лялечнага тэатра Батлейка,  гуляйце ў народныя гульні, танцуйце беларускія танцы, гушкайцеся на арэлях, частуйцеся ў карчме рознымі прысмакамі, набывайце лепшыя ў нашых краях сувеніры ад народных майстроў!

Зацікавіліся? Тады чакаем Вас у музеі 6 сакавіка 2011 года – "Провады Масленіцы".
Кошт квіткоў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 12 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Кошт катання на гужавым транспарце: маршрут № 1 – 2500 руб.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00. Каса працуе з 10.00 да 15.30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Свята "Провады Масленіцы" адбудзецца пры любым надвор’і!

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. "Музей»

Фото: www.nnm.ru

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно