24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Шчаслiвая «Латарэя» у Менскай губернi

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кажуць, лёгкага шчасця не бывае. А шчаслівая латарэя? Неўзабаве такая адбудзецца – шчаслівыя квіткі ўжо ў продажы!

14 лютага
на сцэне Малой залы імя Р.Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі разыграецца сапраўдная оперная «Латарэя» кампазітара Станіслава Манюшкі, прэм’ера якой адбылася роўна 150 гадоў назад у губернскім горадзе Менску.

Больш за ўсіх спадзявацца на  шчаслівы квіток будуць двое закаханых (па законах жанру, закаханых у адну дзяўчыну), адзін з іх – не дужа багаты, а другі – зусім бедны.

Каму выпадзе шчасце і якім чынам Фартуна раскладзе свой пасьянс, – пра гэта распавядуць, прадэкламуюць, праспяваюць і зайграюць ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Наталля Міхайлава, заслужаны артыст РБ Віктар Скарабагатаў, заслужаны артыст РБ Аляксандр Кеда (бас), лаўрэат Нацыянальнага, дыпламант міжнароднага конкурсаў Уладзімір Громаў (барытон), Сяргей Клачкоў (тэнар),  Яўгенія Каральчук (сапрана).  

Спяшайцеся! Фартуна жартуе толькі ў адной дзеі і толькі адзін дзень.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно