24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вялікі святочны канцэрт-спектакль з удзелам беларускіх і замежных гуртоў.
           
2 лютага 2011 года на сцэне Белдзяржфілармоніі  адбудзецца Вялікі святочны канцэрт-спектакль «Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка». У ім прымуць удзел знакамітыя беларускія фольк-гурты «Юр’я», «Бан-Жвірба», «Альтанка», «Ветах», «Талака», этна-тэатр «Мотальскія суседзі», студыя індыйскага класічнага танца «Індывара», а таксама госці з замежжа - «Sofia Juliusdoter» (Швецыя).

У праэкце прагучаць  і аўтэнтычныя сельскія песні ў выкананні непасрэдных носьбітаў беларускага фальклору – бабулечак. Каб больш поўна паказаць гледачу каледаскоп традыцыйнай беларускай культуры, канцэртныя выступы музыкаў будуць пераплятацца з пастаноўкамі абрадавых сцэнак-мініяцюр: калядныя гаданні, калядны маскарад, ігрышчы і вячоркі (жаніцьба Цярэшкі).

Рэжысер праекта
– Юры ‘Frants’ Выдронак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно