24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Шчадрэц»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае сваіх сяброў на свята «Шчадрэц», якое адбудзецца 15 студзеня 2011 года і працягнецца з  13-ай да 15-ай гадзіны.

У праграме запланаваны ўрачыстыя тэатрэлізаваныя выступы, у тым ліку, спектакль лялечнага тэатра "Батлейка" і шматлікія конкурсы. Асабліва запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе "На лепшую Калядную зорку", які складаецца з дзвюх частак: "хатняе заданне" (патрабуецца прынесці на свята самастойна зробленую Калядную зорку) і "творчае прадстаўленне" (удзельнікі конкурсу павінны творча прадставіць свой твор).
 
Адметнасцю святкавання ў музеі стане выкананне унікальнага абрада в. Семежава (Капыльскага р-ну Мінскай вобласці) «Калядныя Цары», які стаў першым беларускім абрадам, далучаным да Сусветнага спісу нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Абрад выконваецца выключна мужчынскім гуртом пад грукат барабана, а касцюмы калядоўшчыкаў імітуюць вайсковую форму 18 ст., што ўяўляе сабой творчую народную карыкатуру на рэальныя падзеі, калі ў вёсцы часова знаходзіўся атрад рускай царскай арміі.

Падчас свята кожны ўдзельнік таксама атрымае магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць незабыўныя фотаздымкі з удзельнікамі свята, набыць разнайстайныя сувеніры, зробленыя рукамі лепшых народных майстроў, і пачаставацца ў Карчме.

Інтрыга і добры настрой чакаюць вас! Да сустрэчы на свяце!

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00. Каса працуе з 10.00 да 15.30.

Кошт квіткоў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў - 8 000 рублёў.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.

Свята "Шчадрэц" адбудзецца пры ўсялякім надвор’і !

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
14 января 2011 в 12:39

Это одно из любимых мест досуга, работникам музея большое спасибо за спадчыну.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно