24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Навагодні фестываль «З ног на галаву!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестываль падарункаў, майстар-класаў, сюрпрызаў і навагодніх цудаў у перакуленай дагары нагамі галерэі сучаснага мастацтва. Галерэю перакуляць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін.

Для вас майстар-класы ад мастакоў:

Ганна Барэйка навучыць складаць арыгамі. Сакрэты ўнікальных паштовак, выкананых у тэхніцы «выцінанак», раскрые Вольга Бабурына. Як распісваць драўляныя фігуркі, распавядзе і пакажа Алена Карпілава. Пара цудоўных зайцоў — ваша здабыча на майстар-класе Галіны Лазарчык. Святлана Рыжыкава зробіць навагоднія віншаванні з паперы. Настасся Арыновіч навучыць вас рабіць пластыкавыя ўпрыгажэнн, Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі. I Наталля Зямчонак зробіць разам з вамі араматычныя цацкі.

«Даліна злакаў» прынясе на фестываль радасці і сюрпрызы: дзеці зробяць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнерскія цацкі. А тэатр ценяў перанясе ўсіх у сапраўдную казку!

З HP вы назаўжды запомніце свята, бо можна сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.

Бар «Малако» гатуе адмысловыя напоі і дэсерт фестывалю: глінтвейн, гарачы шакалад і імбірнае печыва.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы!

Чакаем вас з 12 да 20 гадзін 25 і 26 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»!

Уваход вольны!

Расклад фестывалю


25 снежня


12.00
Ганна Барэйка – арыгамі
Святлана Рыжыкава – віншаванні з паперы

13.00
Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі
Наталля Зямчонак – араматычныя цацкі

14.00
Алена Карпілава – роспіс драўляных фігурак
Настасся Арыновіч – пластыкавыя упрыгажэнні

15.00

Алена Карпілава – роспіс драўляных фігурак

16.00
Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі
Наталля Зямчонак – араматычныя цацкі

17.00
Ганна Барэйка – арыгамі
Настасся Арыновіч – пластыкавыя упрыгажэнні

18.00
Галіна Лазарчык – пара цудоўных зайцаў

19.00

Галіна Лазарчык – пара цудоўных зайцаў
Святлана Рыжыкава – віншаванні з паперы

26 снежня


12.00
Ганна Барэйка – арыгамі
Святлана Рыжыкава – віншаванні з паперы

13.00
Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі

14.00

Наталля Зямчонак – араматычныя цацкі
Настасся Арыновіч – пластыкавыя упрыгажэнні

15.00

Вольга Бабурына – паштоўкі у тэхніцы "выцінанка"

16.00
Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі
Наталля Зямчонак – араматычныя цацкі

17.00
Ганна Барэйка – арыгамі
Настасся Арыновіч – пластыкавыя упрыгажэнні

18.00
Галіна Лазарчык – пара цудоўных зайцаў
Вольга Бабурына – паштоўкі у тэхніцы "выцінанка"

19.00

Галіна Лазарчык – пара цудоўных зайцаў
Святлана Рыжыкава – віншаванні з паперы
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно