24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Купальская ноч у Купалавым доме

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ

19.00 – купальскія песні з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні фальклорнага гурта “Ліцвіны”.
 
20.00 – літаратурна-музычная праграма “Па струнах думак…” – песні на вершы Янкі Купалы, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх артыстаў: “Alta Mente”, “Хорціца”, “Relikt”, Алеся Камоцкага, Ірыны Лой, Сяргея Клачкова (гурт “FratreZ”), Андрэя Касценя, Рамана Яраша.
 
Наведвальнікаў чакае пляценне купальскіх вянкоў, маляванне па твары, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі “Гістрыён” ў суправаджэнні гурта “Пераплут”.
 
Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы – традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць стварыць маленькі мастацкі шэдэўр.
 
Звычайна завяршалася купальскае свята назіраннем за ўзыходам сонца. Яно нібы “гуляла”, пералівалася, дзялілася на некалькі частак, якія разбягаліся і зноў зыходзіліся ў адзінае кола. Свята Купалле – гімн сонцу, напамін пра тое, што святло заўсёды перасільвае цемру.
 
23.30 – fire-show “Танец агню”.
 Кошт: 5 000 рубл.
 
P.S. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно