24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Паўла і Алены Аракелян

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Павел і Алена Аракеляны прадставяць праграму «Песні пра каханне»

Вядучы беларускі джазавы музыка разам з выдатнай спявачкай даюць сумесны сольны канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» 6 сакавіка ў бары «Beer&Wine»

Алена і Павел заснавалі свой – сямейны – праект ужо калі атрымалі прызнанне паасобку. Паша здабыў сабе славу аднаго з найлепшых джазменаў краіны, які дасканала грае на саксафоне, фортэпіяна, флейце. Ён пайграў разам з Apple Tea, «Камератай», Svet Boogie Band, Kriwi, стаў сталым удзельнікам праекту «Крамбамбуля», выступіў з сусветнымі джазавымі знакамітасцямі (Дэбора Браўн, Майк дэль Феро, Сяргей Манукян ды іншыя) ды запісаў альбом сваіх кампазіцый з гуртом The Outsiders. Алена Аракелян праявіла сябе, як аўтарка песень для гурту Tanin Jazz, а вось у якасьці спявачкі паспрабавала сябе ўпершыню разам з братам.

У 2013 годзе Аракеляны выдалі дэбютны сінгл ды сталі даваць сумесныя канцэрты. Праўда да запісу поўнавартаснага альбому і пашырэння межаў дуэту справа пакуль не дайшла. Ды і выступаюць Паша і Алена гады ў рады. «Зараз мы вельмі рэдка граем разам з Ленай – у кожнага свае справы, свая праца. Але кожнае нашае спатканне – гэта абсалютнае творчае паразуменне, таму кожны сумесны канцэрт – выбітны, нягледзячы на дзіўную творчую разбежку», – кажа Павал. 6 сакавіка яны выступяць у межах «Жывога Тузіна» з праграмай «Песні пра каханне», якая ўключае ў сябе і беларускамоўныя блюзы, і ангельскамоўны джаз, і песні на вершы паэтаў срэбнага стагодздзя. Будзе шмат зусім новага матэрыялу, сярод іншага – прэм’ера кампазіцыі «Дакраніся, Анёл». 

«Улічваючы тое, што нашы планы на будучыню ніяк не звязаныя з творчасцю, вельмі раім не прапусціць адзін з нашых нешматлікіх канцэртаў, бо будзе весела і душэўна. І канечне ўсіх чакае шмат цікавай і разнастайнай музыкі!», – заяўляюць музыкі. 

Абраныя песні Паўла і Алены Аракелян

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 687 20 93

  • Стоимость билетов:

    Папярэдне: 120 000 руб. (танцпляц), 150 000 руб. (столік)
    У дзень, пры наяўнасці: 180 000 руб.

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно