24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт квинтета New Bone

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Томаш Кудык труба, флюгельгорн
Бартломей Пруцналь саксафон-альт
Дамінік Ваня фартэпіяна
Мацей Адамчак кантрабас
Давід Фартуна ударныя

Джазавыя імправізацыі на тэмы музыкі кіно 20-х, 30-х гадоў ХХ стагоддзя

«Калектыў NEW BONE грае ўласную, арыгінальную музыку, у якой чуць тое, што найважнейшае ў джазе: groove, swing, дасканалае гучанне, выпрацаваныя сола, клопат пра форму і, ўрэшце, прыгожы баланс паміж павагай да традыцыі і сучасным прагрэсіўным музычным мысьленнем. Гэта характэрызуе толькі артыстаў з найвышэйшай паліцы» (Ярэк Сметана, Jazz Forum 7-8, 2012).

New Bone – кракаўскі джазавы квінтэт, у біяграфіі якога ўжо шмат творчых поспехаў. Калектыў вядомы аматарам джазу не толькі па ўсёй Польшы, але і за яе межамі. Іх альбом «Destined» атрымаў цудоўныя рэцэнзіі, плёнам якіх былі шматлікія канцэрты ў розных краінах.

Новы альбом калектыву «Follow Me» – гэта сучасныя джазавыя імправізацыі да музыкі кіно 20-х і 30-х гадоў аўтарства выбітных польскіх кампазітараў Хенрыка Варса і Браніслава Капера, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у Злучаных Штатах і менавіта ў Галівудзе.

Дваццатыя і трыццатыя гады ХХ стагоддзя - час маляўнічы, расспяваны і растаньчаны, час фантастычных кар’ер, новых канонаў моды, вялікай папулярнасці зорак кіно і эстрады. Ніколі дагэтуль, і таксама ніколі потым, жыццё не мела столькі колераў, адценняў і густаў... 

Хенрык Варс быў вельмі папулярны ў Польшчы яшчэ да эміграцыі, а ў Амерыцы актыўна супрацоўнічаў з кінапрадзюсерамі. Яго песні спявалі між іншымі Бінг Кросбі (Bing Crosby) і Дорыс Дэй (Doris Day). Браніслаў Капер – аўтар шматлікіх джазавых стандартаў, сярод якіх найбольш вядомы «On Green Dolphin
Street», які стаў папулярным дзякуючы Майлсу Дэвісу (Milesa Davis) i «Invitation», інтэрпрэтаваны Джонам Колтрэйнам (Johna Coltrane) альбо Джо Хэндэрсанам (Joe Henderson). Капер быў чатыры разы намінаваны на Оскара, але ўзнагароду атрымаў адзін раз, у 1953 г., за музыку да мюзікла «Лілі» рэж. Чарлза
Уолтэрса. 

Варта адзначыць, што падрыхтоўкай аранжыровак да альбома «Follow Me» займаліся выдатныя польскія джазавыя піяністы Дамінік Ваня, Ёахім Мэнцэль і Анджэй Ягадзінскі.

www.newbone.pl 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 284 44 33
    +375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
    +375 17 331 16 17
    +375 17 284 47 09 (касса с 9.00 до 21.00)

  • Стоимость билетов:

    70 000 - 120 000 руб.

  • Точки продаж:

    В кассах Белгосфилармонии по адресу:
    пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
    пр. Независимости, 44;
    в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
    в театрально-концертных кассах г.Минска

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно