24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Увесь ён - воля і святло»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зьніч”
Дырэктар - мастацкі кіраўнік – Галіна Дзягілева


Музычна-паэтычная імпрэза «Увесь ён -  воля і святло»

Паэзія Аляксандра Блока ў перакладах Сяргея Грахоўскага і класічная музыка

Бяруць удзел:   Таццяна Шумакова (цымбалы)
                          Наталля Сазановіч (фартэпіана)
                          Уладзімір Рагаўцоў і Галіна Дзягілева

Сяргей Грахоўскі: “ Што такое паэт? – пытаўся Аляксандр Блок. - Чалавек, які піша вершамі? – і адказваў: - Не, вядома. Ён завецца паэтам не таму, што піша вершамі, але ён піша вершамі, гэта значыць  прыводзіць  у г а р м о н і ю словы і гукі, таму, што ён сын гармоніі , п а э т”. І яшчэ Блоку належыць перакананне: “ У паэта павінна быць не кар’ера, а лёс”. Гэты шчаслівы і пакутлівы лёс быў наканаваны Блоку з маленства. Ён пачаў пісаць амаль ў пяць гадоў, актыўна жыў у літаратуры два дзесяцігоддзі. Апошні верш “Пушкінскаму дому” датаваны  11 лютага 1921 года. Дарэчы, ён быў напісаны па просьбе нашай зямлячкі з Магілёўшчыны Яўлаліі Паўлаўны Казановіч для яе альбома.

Пра сваю лірыку Блок казаў: “Гэта дзённік, у якім бог мне дазволіў выказацца вершамі”.  Блок і на пачатку творчасці прадчуваў пярэдадзень значных падзей, выказаў прагнае імкненне да дабра і святла, хацеў, каб жыццё прыносіла людзям шчасце, хоць і свяціў пакуль  што “туманным факелам сваім”.
Блок з гонарам пранёс ружу паэзіі і крыж пакут. Запаветная мара паэта:    
О, я жадаю прагна жыць:
Усё жывое ўвекавечыць,
Бяздушнае — ачалавечыць,
Нязбытнае — ажыццявіць.

Яго паэзія — велічная сімфонія нашага стагоддзя. У ёй гучаць найтанчэйшыя скрыпкі і арган, балалайка і віяланчэль, гітара гандальера і гром навальніцы, голас дзяўчыны ў царкоўным хоры і грозныя трубы рэвалюцыйных маршаў… 3 гадамі блокаўская сімфонія гучыць мацней, настойлівей і выразней, рэзананс яе шырыцца на ўсю краіну. Таму мы яе любім нязменнай любоўю.
Праца над перакладамі Блока — самае вялікае, хоць і пакутлівае, шчасце ў маім творчым жыцці.”

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах:

(017)  331-75-53 (гарадскі)

(029)  185-80-48 (Velcom)
(033)  601-77-70 (MTС)

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно