24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Уладзімір Кур’ян

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Творчасць – спосаб пазнання жыцця і  самаспасціжэння. Хочаш зразумець мастака –  спасцігай яго творы. Творчасць, як вядома, – тайна, а творца –  яе ахоўнік. Яго дом – адзінота. Сон – мост над бяздоннем. Касмічны вецер пяе яму калыханку штоночы.

Стварэнне музыкі – тонкая алхімія. Зачараваны хаос не адразу становіцца гукавой архітэктурай. Спасцігаеш музыку – спасцігаеш глыбіню і, як дарунак, атрымліваеш рэдкае прызнанне: “З вамі я не ў адзіноце...” Так назваў свой аўтарскі канцэрт-сустрэчу беларускі кампазітар Уладзіміра Кур’ян.

У канцэрце прагучаць  знаёмыя і прэм’ерныя творы кампазітара: “Пяцідольная фантазія” з нагоды свайго 55-годдзя, фрагменты камічнай оперы паводле твораў К. Пруткова, прысвячэнне незабыўнай актрысе купалаўскага тэатра Стэфаніі Станюце, інструментальны танец-жарт для чатырох валтарністаў і іх валторн “Залатая ліхаманка”, п’есы для цымбалаў, харавыя творы.

 Выканаўцамі твораў кампазітара стануць ансамбль салістаў “Класік -Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі, майстры сцэны Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, лаўрэаты Міжнародных конкурсаў Мікалай Марэцкі, Наталля Корсак, Наталля Акініна, Вераніка Прадзед, салісты легендарнага ансамбля “Песняры” заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашапараў і Уладзімір Ткачэнка.

Аўтарскі вечар  адбудзецца 17 верасня 2009 г. на сцэне  Малой залы імя Р.Р. Шырмы. Пачатак  а 19 гадзіне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно