24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 лютага 2012 а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную імпрэзу “Матчын дарунак ад самай калыскі”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.

Сам пісьменнік усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры, нягледзячы на тое, што час не заўсёды спрыяў такой дзейнасці. За некалькі месяцаў да смерці Якуб Колас напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень не губляюць сваёй актуальнасці: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”.

Паразважаць аб стане беларускай мовы, аб перспектывах яе развіцця, аб ролі і значэнні мовы ў жыцці народа запрошаны дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец, супрацоўнікі рэдакцый беларускіх часопісаў.

У межах юбілейнага года ў музеі песняра працягваецца грамадская акцыя “Мы чытаем Коласа”, мэта якой – пашырэнне і папулярызацыя твораў славутага пісьменніка. Гэтым разам на вечарыне прагучыць самы вядомы твор паэта “Новая зямля” ў выкананні вядомых грамадскіх дзеячаў: намесніка главы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Аляксея Каштальяна, намесніка старшыні Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ламекі, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Адамушкі, галоўнага дырэктара радыёстанцыі “Беларусь” Навума Гальпяровіча. Сваё прачытанне паэмы Якуба Коласа прадставяць таксама члены Дабрачыннага савета музея Якуба Коласа Таццяна Мархель, Наталля Аўдзеева, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Сяргей Галоўка, Іван Міско, Генрых Далідовіч і інш.

Віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР Якуб Колас актыўна цікавіўся развіццём беларускай навукі. На паліцах кніжнай шафы песняра знайшлі пачэснае месца аўтарэфераты кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый беларускіх мовазнаўцаў з дарчымі надпісамі: даследчыкі заўсёды лічылі за гонар падараваць экземпляр свайго аўтарэферата славутаму пісьменніку. Невыпадкова таму ў юбілейны, 130-ы год з дня нараджэння народнага паэта, музей песняра аднаўляе слаўную традыцыю навуковых падарункаў дому Якуба Коласа. На святочную вечарыну запрошаны беларускія навукоўцы-мовазнаўцы, якія ўрачыста перададуць у фонд музея аўтарэфераты сваіх дысертацый, прысвечаных даследаванню жыцця і творчасці Якуба Коласа, і тым самым папоўняць музейную скарбніцу.

Спецыяльна да ўрачыстага вечара падрыхтавана выстаўка “Якуб Колас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: да вытокаў беларускай навукі аб слове” з фондаў музея, на якой будуць прадстаўлены рэдкія дакументы і матэрыялы, звязаныя з навуковай дзейнасцю песняра.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284 15 84, 284 17 02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно