24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гурт PANaNieba з новым альбомам «71»

Описание

23 лютага ў клубе RE:PUBLIC прадстаўнікі новай хвалі беларускага хіп-хопу PANaNieba прадстаўляюць свой другі альбом 71. Папярэдні альбом каманды “Людзі на балоце” стаў лепшым дэбютным альбомам беларускай музыкі, а адзін з ягоных трэкаў “Усё будзе добра” – хітом мінулага году.

Нумар у назве альбому 71 – гэта дзьве апошнія лічбы тэлефоннага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта. Кружэлка была выдадзены лэйблам БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма». З’явіўшыся 30 снежня 2011, яна стала апошнім рэлізам 2011-га году ў беларускай музыцы.

Праект PANaNieba пачаўся з двух рэпераў S’viedak’а і SP Kava, якія пачалі працаваць разам у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе яны заявілі, выдаўшы першы студыйны альбом «На балоце», які атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» на ўзнагародах Experty.by. А песня з гэтага дыску «Ўсё будзе добра» увайшла ў лік галоўных хітоў сезону 2010-2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.FM.

Cвой другі альбом 71 рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. “Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сінгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі «На балоце», мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І 71 – гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні,”– кажа S’viedak.

Спачатку дыску хацелі даць назву «Ненумарны», але ў працэсе запісу апошніх трэкаў яго вырашылі «алічбаваць». Хлопцы назвалі яго 71, паводле двух апошніх лічбаў тэлефонага коду Вілейкі, і такім чынам звярнулі ўвагу на сваё паходжанне. “У Вілейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Мінску такая мітусня, часта прыходзіцца змяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрэсу, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дому ніколі не забуду, – кажа SP Kava. – Для нас 71 – гэта не проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал. Калі мы працавалі над песнямі, я знаходзіўся ў Мінску, S’viedak у Маскве, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца, час там запавольваецца, і 7 доўгіх дзён падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбому, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як 1 апошні”.

Акрамя ўласна заснавальнікаў PANaNieba, удзел у запісе альбому ўзялі рэпер Zeman і музыка Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва.

Квіткі:
30 000 - 35 000 папярэдне
40 000 - у дзень канцэрта, танцпол
55 000 - месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак!

Кропкі продажу: пераход Гум, пераход Я. Коласа, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

УСІМ ХТО НАБУДЗЕ КВІТОК ПАПЯРЭДНЕ КАМПАКТ-ДЫСК АД БМАgroup У ПАДАРУНАК!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно