24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-творчая сустрэча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

31 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца літаратурна-творчая сустрэча ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечанай лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” з’яўляецца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вылучыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай сферы, скіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

З нагоды ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, на якой будуць прадстаўлены шматлікія матэрыялы з розных фондаў бібліятэкі аб усіх лаўрэатах, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчы матэрыял (плакаты, фота), перыядычныя выданні.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў: Сяргей Бышнёў, Аляксандр Суша, Валерый Чайка, Генадзь Шутаў; закрытага акцыянернага таварыства “Другі нацыянальны тэлеканал”: Вячаслаў Бандарэнка, Ілья Баранаў, Канстанцін Рабкоў; Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі; ансамбля салістаў “Класік-Авангард”; харэаграфічнага ансамбля “Зорка” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”; Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама бацькі-выхавальнікі Нясвіжскага дзіцячага дома сямейнага тыпу Галіна і Ігар Бушмакіны; прафесар, народны артыст Беларусі, загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўген Гладкоў; загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука; народная артыстка Беларусі, артыстка вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра Бэла Масумян.

Творчымі выступленнямі гасцей парадуюць студэнты прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгена Гладкова, харэаграфічны ансамбль “Зорка” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно