24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Нясвіж-культурная сталіца Беларусі 2012 года»

Описание

27 студзеня адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя праекта “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”. Нясвіж стаў трэцім горадам, які атрымаў ганаровы статус “Культурнай сталіцы Беларусі”.

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2010 годзе быў Полацк. У 2011 годзе ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі і СНД” атрымаў Гомель.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця, на якую запрошаны Міністр культуры, Міністр спорта і турызму, старшыня Мінскага аблвыканкама, старшыня Нясвіжскага райвыканкама, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, ганаровыя грамадзяне Нясвіжа, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і замежных краін, у Ратушы будзе ўручаны сертыфікат і сімвал “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”.

На адкрыцці праекта выступяць дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь ансамбль старадаўняй беларускай музыкі “Пастараль” Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў і тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку. У гэты ж дзень у тэатральнай зале Палацавага ансамбля Радзівілаў адбудзецца канцэрт салістаў Вялікага тэатра “Музычныя скарбы Нясвіжа”, на якім будуць паказаны фрагменты з оперы “Чужое багацце нікому не служыць”, якая была пастаўлена 200 гадоў назад ў замку Радзівілаў.

У раённай цэнтральнай бібліятэцы будзе прэзентавана кніжная выстава “Нясвіж – водгук часоў”, у раённым цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе канцэрт вядучых творчых калектываў і выканаўцаў Беларусі, аматарскіх калектываў Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно