24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў"  адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу»: песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў. 

Аўдыёкалекцыю Сяргея Панізьніка можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. А паколькі аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак, на дыску шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень. Сёння гэта выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў, добрая дапамога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз. Больш за тое, для вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі дыск надзвычай карысны, бо ён дае цэласнае ўяўленне пра яе спеўную сістэму, а калі ў сучасных умовах песні вучацца метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі («слухаю — спрабую — пераймаю»), такія выданні немагчыма замяніць. 

— Калі слухаю голас мамы, адчуваю, як яна ўсміхаецца. Я ж узяўся за магнітафон "Рамантык", бо паведамілі, што адправяць служыць як вайсковага журналіста аж у групу войскаў, — на далёкую чужыну, — распавядае гісторыю стварэння калекцыі Сяргей Панізьнік. — Таму набіраўся празапас беларускасці — і ў песеным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Міёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць. Бо, як выгукнула без горычы, а мо й з гонарам 72-гадовая Вольга Грэцкая: “Наш дзень — век”.

Таму запрашаем і вас далучыцца да вечнасці аўтэнтычных песень Міёршчыны — разам з Сяргеем Панізьнікам, ганаровымі гасцямі, а таксама музычнымі гуртамі Vuraj, “Кудмень” (Мінск), “Паўночная сухадроўка” (Віцебск). 

Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 286 31 68 + 375 (29) 565 72 18 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно