24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вечар дзіўных супадзенняў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 студзеня а 16-ай гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках праекта “Творчыя сустрэчы з рэдакцыямі перыядычных выданняў творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі” адбудзецца літаратурна-музычная прэзентацыя часопіса “ЖЖ. Женский журнал”.

Вечарына, якая распачынае традыцыйныя літаратурныя сустрэчы ў Доме знакамітага пісьменніка ў юбілейным годзе, прысвячаецца не толькі 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, але і 13-годдзю з дня ўтварэння першага ў Беларусі глянцавага часопіса для жанчын.

У праграме – выступленні рэдактараў “ЖЖ. Женский журнал”, знакамітых паэтаў, артыстаў, усіх тых, чыя дзейнасць звязана адначасова і з лёсам беларускай літаратуры, і з працай часопіса. Гасцей чакаюць героі інтэрв’ю і спецыяльных праектаў – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, паэт і пісьменнік Навум Гальпяровіч, паэтка і драматург Таццяна Сівец, бард Алесь Камоцкі.

Прэзентацыя глянцавага часопіса ў Доме-музеі Якуба Коласа – удалая нагода прыемна правесці надвячорак Вадохрышча.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно