24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Special Event гурта «Верасень»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасци 131/1)  праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”.

З нагоды дня народзін гітарыста гурта "Верасень" Арцёма Лабіна і амаль дня народзін вакалісткі Вольгі Акуліч вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта "Верасень", а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды "На Узлёт" і джэм напрыканцы.

...І мы зусім забылі, што гурт "Верасень" гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі...

Кошт квіткоў не палохае: 20 тыр. (пры набыцці квіткоў у 2011 годзе), 25 тыр. папярэдне ў 2012 годзе, 30 тыр. у дзень канцэрта.
Папярэдняя замова квіткоў - (029) 640 09 38, (025) 622 95 03
Пачатак а 19-й!!! І без затрымак - пачнем своечасова, бо праграма немалая!

Уваход асобам з музычнымі інструментамі - бесплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно