24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Бітва паэтаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Самыя вартыя ўдзельнікі Бітвы паэтаў сыйдуцца на адной сцэне. У гарачай бойцы за сімпатыі публікі аматары паэзіі кінуць выклік прафесійным пісьменнікам, пачаткоўцы запатрабуюць лаўраў дасведчаных слэмераў, узорныя студэнты ператворацца ў раз’юшаных фурый, а лагодны глядач – у вырашальніка творчых лёсаў.

Сачыць за тым, каб палонных не бралі, абыякавых вынішчылі як клас, а прысутныя не захлынулася ў плыні літаратурных жарсцяў, будзе слэм-майстар Марыйка Мартысевіч. 
 

Праграма:

17.20 – прэс-канферэнцыя з арганізатарамі слэму (канферэнц-зала) 

17.40 – рэгістрацыя ўдзельнікаў, жэрабя, відэаінсталяцыя

18.00 – адкрыццё Бітвы паэтаў, першы тур спаборніцтва: 20 аўтараў змагаюцца за прыхільнасці прафесійнага журы. Галасаванне закрытае.

18.45 – музычная паўза, падвядзенне вынікаў першага туру, выбар першай пяцёркі глядацкага журы

19.05 – Другі тур: 10 удзельнікаў намагаюцца ўразіць новым творам як прафесійнае журы, так і глядацкае. Адзнакі выстаўляюцца адкрыта пасля кожнага выступу.  

19.30 – вольны мікрафон

20.00 – падвядзенне вынікаў. Ушанаванне пераможцаў.

20.10 – выступ гурта Sonika

Абмежаванні выступаў:
* Выступ цягнецца не даўжэй за 3 хвіліны;
* Адмысловыя строі, дэкарацыі, музычнае суправаджэнне не выкарыстоўваюцца.

Арганізацыйны камітэт:
o Рэдакцыя газеты “Універсітэт” Бедарускага дзяржаўнага універсітэта;
o Прадусарскі клуб Інстытута сучасных ведаў “M&AProjects’ club”;

Прадусарскі клуб Music&ArtsProjects’ club створаны ў 2007 года на базе Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокага ініцыяцыйнай групай (Цімур Газізаў, Ілля Давыдаў, Маргарыта Корзун) і аб’ядноўвае вакол сябе творчую і таленавітую моладзь. Асноўнай мэтай клуба з’яўляецца станаўленне і падтрымка новай для Беларусі прафесійнай супольнасці, што вызначае культуру як неабходны для грамадскага развіцця і паляпшэння якасці жыцця рэсурс. Асноўныя формы работы клуба – правядзенне сустрэч сяброў клубу, рэалізацыя і дапамога ў арганізацыі праектаў, удзел у праектах удзельнікаў клубу. Сустрэчы клубу адбываюцца ў форме вольных абмеркаванняў вострых тэмаў у сферы культуры. Мадэратарамі сустрэчы распрацоўваецца тэма, падрыхтоўваецца інфармацыйная частка, пры неабходнасці запрашаюцца госці і эксперты па падлеглым абмеркаванню пытанні.

Функцыі клуба: Адукацыйная – фарміраванне інфармацыйнай базы ў сферы менеджмента культуры, запрашэнне экспертаў у дадзенай сферы, правядзенне майстар-класаў, адукацыйных праграм і творчых сустрэч з менеджерамі, прадусарамі, творчымі калектывамі; Практычная – рэалізацыя творчых праектаў і дапамога ў арганізацыі аўтарскіх праектаў удзельнікаў клуба.
 
Журы:
* Людміла Рублеўская - пісьменніца, крытык, журналіст, культурны аглядальнік (газета “СБ – Беларусь сегодня”);
* Георгій Барташ – пісьменнік, кіраўнік літаратурнай суполкі “ЛІТО-Беларусь”, (www.lito.ru);
* Уладзімер Някляеў – паэт, празаік, эсэіст, лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”
* Сяргей Карчыцкі – паэт, намінант міжнароднай літаратурнай прэміі “Дэбют” 2000 года, дырэктар мінскага эканамічнага выдання “Новая экономика”
* Алесь Камоцкі – бард, паэт
* Віктар Жыбуль – паэт, літаратуразнаўца, супрацоўнік часопіса “Роднае слова”, пераможца І Беларускага слэму (жнівень-2008) і купалаўскага слэму (сакавік-2008);
* Андрэй Касцюгоў – кампазітар, паэт
 
Вядоўца:
Марыя Мартысевіч – пісьменніца, перакладчыца, аўтар кнігі “Цмокі лятуць на нераст”, удзельніца слэмаў у Польшчы, Украіне, Беларусі.

Інфармацыйная падтрымка:
Галерэя "Падземка"
Рэсурс “Будзьма!”

Мэты праекту:
Абудзіць творчы пачатак у моладзі
Паспрыяць развіццю крэатыўнага мыслення
Падтрымаць свабоду самавыяўлення як неад’емную частку ажыццяўлення правоў чалавека
Стварыць асяродак зносін для творчай моладзі
Папулярызаваць слэм як магчымасць зацікавіць паэзіяй шырокія колы грамадства
Наладзіць дыялог паміж моўнымі групамі ў сітуацыі білінгвізму, паміж пакаленнямі творцаў

Арганізатары слэму:
Маргарыта Аляшкевіч – крытык, паэт, журналіст (газета “Універсітэт”)
Маргарыта Корзун – Прадусарскi клуб

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно