24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Каралеўства маленькіх цмокаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў!

Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎ пройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых. Вас чакае тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.

Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараем разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты ўнікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”. Павел Лукашэвіч прапануе роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс - роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы зробіце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстар-класе Вікторыі Вядзерка, дзе разам з мастаком зможаце іх расфарбаваць.

Партнёры фесту: Samsung, Гран Сістэма-С.
Падтрымка: Жывыя крэслы.

Уваход вольны!

Хутка будзе расклад майстар-класаў і прадстаўленняў.

Узгадайце, якім быў навагодні фестываль "З ног на галаву" у мінулым годзе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно