24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Кiрыла Кедука, Лешака Можджэра i Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Класіка і джаз будуць гучаць 29 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. У канцэрце прымаюць удзел легенда сусветнага джаза польскі пiяніст Лешак Можджэр i лаўрэат мiжнародных конкурсаў беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл Кедук. Падзея прымеркаваная да 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве. 

Арганізатары канцэрта: Беларуская дзяржаўная філармонія, Дзяржаўны Камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Музычны Дом «Класiка», Партнёр канцэрта – кампанія “AMICA” (Польшча).

Салiсты з Польшчы і Беларусі разам з аркестрам прадставяць яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У канцэрце прагучыць шэдэўр класічнай музыкі – “Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11)” Ф. Шапэна, выдатны прыклад беларускай сучаснай музыкі – “Consort Lessons” А. Лiтвiноўскага, джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам Л. Можджэра, а таксама знакаміты твор на два фартэпіяны “Варыяцыi на тэму Паганiнi” В. Лютаслаўскага.

Лешак Можджэр

Музыказнаўца Д. Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна: “Лешак Можджэр ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыю... Непаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй "Джазам Лешака Можджэра"”.

Лешак Можджэр – адна з самых яркіх з’яваў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. Сусветнай славы піяніст, адважны эксперыментатар і арыгінальны творца, якога адрознівае ўласная музычная мова.
Багатая дыскаграфія Л. Можджэра налічвае больш за сто альбомаў з запісамі як сваіх ўласных праектаў, так і рэалізаваных сумесна з выдатнымі музыкамі. Піяніст супрацоўнічае з сусветнымі знакамітасцямі – Дэвідам Гілмарам, Нанай Васконселос, Маркусам Мілерам, Джонам Скофілдам, Джо Лаванам, Танам Дунам, Пэтам Мэціні, Адамам Маковічам (Makowicz vs Możdżer: At The Carnegie Hall 2004). Альбом "Impressions On Chopin” (1999 г.) стаў канонам сярод запісаў, натхнёных творчасцю геніяльнага польскага кампазітара. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму “Finding Neverland” (“Чароўная краіна”, 2004г.), а таксама сумесны альбом “Kaczmarek by Możdżer”.
Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах “Piano” (2004), “Komeda” (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Альбом “Time” запісаны ў 2005 годзе атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа – “Between Us And The Light” (2006), “Live” (2007), “Polska” (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска.
Лешак Можджэр з’яўляецца арганізатарам буйных джазавых фестываляў у Польшчы – “Enter Music Festival” і “Джаз на Одэры”.
У 2012 годзе ён першы з палякаў стаў старшынёй журы аднаго з найбольш прэстыжных джазавых форумаў у свеце – Міжнароднага конкурсу джазавых піяністаў “Montreux Jazz Piano Competition” у Швейцарыі, арганізаванага пад патранажам Куінсі Джонса (Quincy Jonesa).

Кiрыл Кедук

Піяніст Джон О’Конор кажа пра яго, як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.
Кiрыл Кедук рэгулярна выступае на самых знакамiтых канцэртных пляцоўках свету, сярод якix – Steinway Hall у Нью-Ёрку, Зальцбургскi Моцартэум, Вялiкая зала Маскоўскай кансерваторыi, Зала Каралевы Елiзаветы ў Антвэрпэне, Канцэртная зала Марыiнскага тэатра ў Пецярбургу, Зала Вэрдзi ў Мiлане, Bridgewater Hall у Манчэсцеры, Тэатр Гарыбальдзi ў Палерма, Маскоўскi мiжнародны Дом музыкi i Hamarikyu Asahi Hall у Токiа.
Кiрыл родам з Гродна, пачаў займацца музыкай у 6 год, а ў 10 ужо ўпершыню выступiў з Сiмафанiчным аркестрам. Вучыўся ў Пётра Палечнага ў Музычным Унiверсiтэце ў Варшаве, у Барыса Петрушанскага ў Мiжнароднай Фартэпiяннай Акадэмii Incontri col Maestro (г. Iмала, Iталiя), а таксама скончыў аспiрантуру ў класе Грэма Скотта ў Каралеўскiм Паўночным каледжы музыкi ў Манчэсцеры. Кiрыл з'яўляецца лаўрэатам шматлiкiх фартэпіянных мiжнародныx конкурсаў, у тым лiку конкурса iмя Уладзiмiра Горавiца у Кiеве, конкурса iмя Артура Рубінштэйна ў Польшчы i конкурса iмя Джэймса Моттрама ў Манчэсцеры. У 2009 годзе пiянiст атрымаў I прэмiю, а таксама прыз сiмпатый гледачоў на мiжнародным конкурсе KlavierOlymp у Бад-Кiсiнгене (Германiя), стаўшы адзiным удзельнiкам у гiсторыi конкурсу з дзвюма прызамi адначасова. У красавiку 2013 года пiянiст запiсаў свой дэбютны альбом пад назвай “My Polish Diary” з сусвестна вядомым лэйблам Delos, якi ў сваю чаргу атрымаў высокую адзнаку сярод крытыкаў па ўсiм свеце.

Кiрыл Кедук – заснавальнiк i мастацкi кiраўнiк мiжнароднага музычнага фестывалю “TyzenHouse” у сваiм родным горадзе Гродна, дзе выступаюць сусветныя зоркi класiчнай музыкi.

Заказ квiткоў: +375 (17) 284-44-33 або на сайце philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 284 44 33 

  • Стоимость билетов:

    8,00 — 25,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно