24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Кватэрнік у дзядзькі Якуба» з Аляксеем Жбанавым!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Шаноўнае спадарства!
 
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх неабыякавых да беларускай культуры і гісторыі, усіх аматараў добрай песні на чарговы КВАТЭРНІК У ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА, які адбудзецца 24 ЛІСТАПАДА а 19 гадзіне.
 
Гэтым разам рэй будзе весці бард, паэт, перакладчык (перакладае з нямецкай, сербскай, польскай, ідыш), аўтар музычна-гістарычнага праекту "ПЕСНІ ФІЛАМАТАЎ І ФІЛАРЭТАЎ" АЛЯКСЕЙ ЖБАНАЎ. Галоўная ідэя незвычайнага праекта Аляксея Жбанава – наблізіць асобы філаматаў і філарэтаў і іх творчасць да сучаснага беларускага гледача / слухача праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў.
 
У праграме працягласцю каля гадзіны будзе шмат добрых песень на вершы любімых паэтаў: Адама Міцкевіча, Францішака Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, а таксама аўтарскіх.

Сардэчна запрашаем!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно