24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Kazalpin

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музычная праграма 
Беларусь-Швейцарыя

Канцэпцыя
На сённяшні дзень Кальпин/KAZALPIN гэта ўнікальны праект, дзе ярка раскрываюцца культуры абедзвюх краін: на канцэрце можна пачуць народны інструмент швейцарскі Schwyzer örgeli і сучаснае гучанне экзатычнага Waterfon, архаічныя напевы беларускіх вёсак і віртуозны еўрапейскі джаз. 

Музыка 
Асновай рэпертуару сталі арыгінальныя кампазіцыі гурта Akana пераасэнсаваныя джазавымі музыкамі з Швейцарыі з захаваннем беларускай пеўчай дамінанты, аўтэнтычныя ўзоры фальклору абедзвюх краін і таксама аўтарскія кампазіцыі удзельнікаў групы. 

Гісторыя
Міжнародны праект Kazalpin існуе з 2009 года і па гэты дзень. Гэта музычная група, якая складаецца з вакальнага этна-трыо Акапа (Беларусь) і інструментальнага квартэта Albin Brun Alpin Ensemble (Швейцарыя).

Дыскаграфія
— 2011 годзе "East Side Story" лэйбл Double Moon Records (Цюрых, Швейцарыя) 
— у 2015году "Schnee/Снежкі" лэйбл Double Moon Records (Цюрых, Швейцарыя). 

Канцэртная дзейнасць:
Больш за 150 канцэртаў у Швейцарыі, Італіі і Германіі. У тым ліку 3 турнэ па Беларусі: 2010, 2011, 2018 год. 
Папулярызацыя беларускай музыкі:Музыка міжнароднага калектыву Кальпин/KAZALPIN знаходзіцца ў актыўнай ратацыі джазавых і фолк радыё-каналаў Германіі, Францыі і Швейцарыі, а альбом "East Side Story" увайшоў у топ праслухоўваецца ў жанры jazz альбомаў у пасажыраў авіякампаніі Lufthansa. 

Слухаць: www.experty.by

Сайт: www.kazalpin.com

Удзельнікі праекта:
Ірэна Катвіцкая – вакал, акарына, 
аўтар і мастацкі кіраўнік гурта Акана/Acana, удзельніца праекта Варзоба, (VARZOB) BY
Руся – вакал, гітара, варган, удзельніца праекта Шуму (SHUMA) BY
Надзея Чугунова – вакал, выкладчык, удзельніца праекта Шуму (SHUMA) BY
Albin Brun (Альбін Брун) – саксафон, обертоновая флейта, альпійскія народныя інструменты. Кампазітар, аранжыроўшчык, адзін з яркіх сучасных джазавых саксафаністаў Швейцарыі, аўтар многіх этна-джазавых праектаў.
Mario Käppeli (Марка Кеппели) – барабаны, перкусія. Адзін з лепшых джазавых барабаншчыкаў Еўропы па версіі «Энцыклапедыя сусветнага джаза».
Patricia Draeger (Патрыцыя Драегер) – акардэон, лаўрэат міжнародных конкурсаў, аранжыроўшчык.
Claudio Strebel (Клаўдыё Штребель) – кантрабас, віртуозны выканаўца джаза, фанка, рока і этна, удзельнік праекта «Marko Zappa».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Предварительно: 15,00 руб.
    В день концерта: 20,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно