24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Vinsent

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Канцэрт Вінсэнта адмяняецца!

Увага тым, хто ўжо набыў квіткі на мерапрыемства!

Пры набыцьці квітка на bezkassira.by і аплаце онлайн, грошы будуць вернутыя на картку пакупніка да канца тыдня.

Пры набыцці квітка праз інтэрнэт-банкінг, інфа-кіёскі, а таксама на бары клюба «ILI» і ў іншых кропках продажу, грошы вяртаюцца наяўнымі непасрэдна на бары клюба «ILI» (пр.Незалежнасьці, 131/1) штодня з 14.00 да 23.00 цягам гэтага тыдня.

Пры ўзьнікненьні пытаньняў - тэлефануйце на нумар +375 29 687-20-93.


Арганізатары канцэрту перапрашаюць за нязручнасьці.


Vinsent ставіць кропку ў музычным сезоне канцэртам у Мінску

Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 траўня ў клубе ILI.

Сольны канцэрт Вінсэнта стане апошнім у музычным сезоне праекту «Жывы Тузін» і заключным у туры самога выканаўцы па Беларусі ў падтрымку свайго новага альбома «Vir». «Увесну я аб’ездзіў усе найвялікшыя гарады Беларусі з выступамі. Пабачыў як жыве краіна. На канцэрты прыходзілі цікавыя людзі, мяне натхнялі падарожжы па краіне. Мы маем шмат прыгожых гарадоў, у якіх жывуць файныя людзі. Канцэрт у Мінску будзе такой фінальнай кропкай туру па Беларусі. І мы з музыкамі зробім усё, каб ён запомніўся слухачам надоўга», – абяцае выканаўца. Перад Мінскам у яго запланаваны таксама выступ у Лондане – другі за апошнія паўгады.

Vinsent вярнуўся пры канцы 2015 году ў музычную прастору з новай праграмай пасля амаль шасцігадовага перапынку, які быў выкліканы ад’ездам з краіны, здымкамі ў кіно і вандроўкамі па свеце. 16 снежня музыка пацвердзіў, што знаходзіцца ў выдатнай форме, калі прэзентаваў ужывую свой альбом «Vir». Працу высока ацанілі як слухачы, так і музычныя экспэрты. Рэліз трапіў у пяцёрку найлепшых беларускіх альбомаў году па версіі Experty.by і быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах беларускіх і замежных крытыкаў. «Гэта на дзіва спелы сэнсавы прадукт. Аўтар вырас у філёзафа, грамадзяніна сьвета, мужчыну, які мае досвед у жыцці, але ўсё яшчэ здольны тонка адчуваць», – выказаў сваё захапленьне вядучы перадачы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў. «Я ўражаны арыгінальным падыходам і мелодыкай беларускай мовы!», – зазначыў музычны аглядальнік Newsweek Polska Яцэк Скалімоўскі. «Беларускай мовы я не ведаю, але вырашыў даверыцца адчуванням – у яго дакладны флоў і добра спрадусаваны біт, так што я веру ў тое, што ён нестане чытаць абы што», – адзначыў аўтар латыскага музычнага партала Intro.lv Лаўрыс Анстраўцс.

Вінсэнт выступіць 22 траўня з вялікай праграмай, куды ўвойдуць як песні з альбому «Vir», так і абраныя ранейшыя спевы. «Выканаем найлепшае, будзем міксаваць жывую музыку і электронную, імправізаваць, эксперыментаваць, так што сумна не будзе!», – кажа выканаўца. Выступаць ён будзе разам з выдатнымі музыкамі Міхаілам Марынічавым, Сяржуком Падлівахіным і Раманам Саракалетавым.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 687 20 93

  • Стоимость билетов:

    Толькі танцпляц — 100 000 руб. (прома-кошт да 9.05)
    Астатнія — 150 000 руб.
    У дзень, пры наяўнасці — 200 000 руб.

Видео

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно