24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гурт N.R.M.

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Легендарны беларускі гурт N.R.M. пасля даўгатэрміновага перапынку аднавіў канцэртную дзейнасць. N.R.M. не займаецца палітыкай!!! Першы канцэрт адноўленага N.R.M. адбыўся ў Мінску ў межах юбілейнай 15-ай “Рок-Каранацыі 2011”, дзе гурт атрымаў усе галоўныя ўзнагароды: “Лепшы рок-гурт Беларусі” ды “Лепшы Альбом” за альбом “Тры чарапахі”.

N.R.M. накіраваўся ў бясконцае турнэ па сваёй Радзіме пад назвай “Да пабачэньня-Прывітаньне”. Аснову рэпертуара гурта складаюць вядомыя хіты: “Тры чарапахі”, “Адзірыдзідзіна”, “Песьні пра каханьне”, “Лёгкія-лёгкія”, “Паветраны шар”,”Чыстая-сьветлая”ды інш. Зараз гурт піша новы альбом. Некаторыя песьні з якога таксама выконвае на сваіх выступах.

Ужо адбыліся паспяховыя канцэрты па гарадах Беларусі і Польшчы. На канцэртах пануе атмасфэра эмацыянальнага ўздыму і каханьня. Абыякавых проста не застаецца!! У бліжэйшых планах гурта канцэрты ў Мінску, Гродна, Магілеве, Гомеле, выступ на Купальлі над ракой Бобр ды інш. Есць дамоўленасці з арганізатарамі канцэртаў у Расіі, Польшчы, Літвы й Украіны.

Кошт квіткоў 30.000 р

 У дзень канцэрту 40.000 р

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно