24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Музычныя Масты Еўропы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэзентацыя польскай і беларускай сучаснай музыкі, а таксама творчасці Караля Шыманоўскага як «бацькі» сучаснай польскай музыкі.

Выканаўцы:
Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» (Беларусь).

У праграме:

К. Шыманоўскі, «Князь Пацёмкін»; В. Лютаслаўскі, «Маленькая сюіта»; Дз. Лыбін, сімфонія Post Scriptum; П. Стралецкі, Summer Dreams; Ежы Карновіч, «Сцэны з Булгакава».

"4+1" менавіта такую прапорцыю прапануе канцэртная праграма "Музычныя Масты Еўропы", якая адбудзецца 5-ага кастрычніка на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі. На "музычны мост" запрашаюцца творы чатырох польскіх кампазітараў і адзін беларускі. Ансамбль салістаў "Класік-Авангард" Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Уладзіміра Байдава, прапануе музыку Караля Шыманоўскага, Вітольда Лютаслаўскага, Ежы Карновіча і Паўла Стралецкага. Беларускае натхненне сыйдзе эксклюзіўным творам беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна, які напісаны з нагоды 20-годдзя стварэння калектыва з візітоўнай назвай "Класік-Авангард-сімфонія".

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытута А. Міцкевіча ў Польшчы, Інстытута Польскага ў Мінску.

Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача.

Даведкі па тэлефонах:
284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў)
331 36 91; 331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)

www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно