3 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца святочны канцэрт «35 гадоў з вамі!» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа».
«Бяседа» — ансамбль народнай музыкі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. У аснове рэпертуару ляжыць народная музыка, а на канцэртах гарманічна спалучаюцца харавыя, сольныя і інструментальныя нумары.
У гэты асаблівы вечар гледачоў чакаюць яркія і рамантычныя нумары, напоўненыя шчырымі эмоцыямі і душэўнай цеплынёй. Канцэрт «35 гадоў з вамі!» стане магчымасцю адчуць сілу і прыгажосць народных мелодый, паслухаць знаёмыя і любімыя песні.