24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Віктара Шабуні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Святочны канцэрт Віктара Шабуні “Вясна. Раманс. Каханне”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Ёсць у музыцы нейкая чароўная магія, якая абуджае патаемныя струны нашай душы. “З асалод жыцця аднаму каханню музыка саступае, але і каханне – гэта мелодыя”, – гэтыя словы Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна можна аднесці і да самага мілагучнага, шчымлівага, адкрытага музычнага жанру – раманса.  Раманс размаўляе са слухачамі на самай блізкай чалавечаму сэрцу мове – мове кахання.

5 сакавіка – напярэдадні Міжнароднага жаночага дня – у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца канцэрт-прысвячэнне Чароўным Дамам “Вясна. Раманс. Каханне”. Мелодыі кранальнай прыгажосці прагучаць у выкананні спевака Віктара Шабуні. Слухаючы старадаўнія і сучасныя рамансы пад гітару, кожны госць Дома Коласа ўзгадае нешта сваё, запаветнае. Віктар Шабуня – вядомы ў Беларусі артыст, вядучы майстар сцэны, у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры сыграў каля 40 роляў! Сёння ў яго рэпертуары больш за сотню рамансаў.

Самыя любімыя публікай артыст выканае на канцэрце ў Доме Коласа 5 сакавіка. Пачатак у 18.30. Кошт квітка – 5 рублёў.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: +375 17 284-17-02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 284 17 02

  • Стоимость билетов:

    5,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно