24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт у гонар 85-годдзя Народнага паэта Рыгора Барадуліна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У лютым 2020 апошняму Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму — Вушаччыну.

Сучасныя гурты яднаюцца на сцэне камернай залі «Верхні горад», каб узгадаць славутага земляка і ў яго гонар заспяваць песні Вушаччыны. У праграме возьмуць удзел фальклорны гурт «Варган», капэла «Колісьнія» і гурт «Vuraj». Гэтым вечарам прагучаць таксама і арыгінальныя творы названых выканаўцаў.

Полацкі фальклорны гурт «Варган» вядомы дасканалым пераняццем аўтэнтычнай манеры выканання народных спеваў.

Капэла «Колісьнія», натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў, выконвае пераважна інструментальны рэпертуар.

Гурт «Vuraj» экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.

Павіншуем Народнага паэта разам! Прыходзьце на святочны канцэрт!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 327 35 84
    +375 17 327 39 44 (касса)

  • Стоимость билетов:

    8,00 — 25,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно