Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Minsk Winter Jazz 2020: From Europe with Love

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

25,00 - 30,00

Точки продаж

kvitki.by
ticketpro.by

Жанр Джаз
Возрастное ограничение 16+

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

Другі дзень: 15 лютага (субота) - «From Europe with Love»

а 11.00.

Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

http://artvocal.by/

а 19.00.

Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.

Аб удзельніках:

Амплітуда творчасці французскага віртуоза джаза Венсана Перані (Vincent Peirani, акардэон) пачынаецца з нестарэлай класікі і заканчваецца імпульсіўным рокам. Да сённяшняга дня харызматычны музыкант выступіў практычна на ўсіх джазавых фэстах і сыграў з дзясяткам самых знакамітых аркестраў. «Гэта будучая легенда!» - пішуць пра артыста музычныя крытыкі газеты «Süddeutsche Zeitung».

https://www.vincent-peirani.com

 

Трыа Анатоля Тарана

Анатоль Таран (баян)

Аганэс Аванесян (перкусія)

Аляксандр Ефiмаў (бас-гітара)

Трыа Анатоля Тарана – музычны праект з Беларусі, заснаваны «чэмпіёнам свету па ігры на баяне», лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў. У скарбонцы трыа - паспяховыя выступы ў Францыі, Швейцарыі і іншых краінах.

http://taran.by/ru/projects/anatolij-taran-trio.html

 

Гурт «Algorhythm»

Эміль Мішк (труба)

Пётр Чэцкі (тэнар саксафон)

Шыман Бурнас (фартэпіяна)

Славек Карызна (ударныя)

«Algorhythm» - адзін з самых заўважных і арыгінальных маладых гуртоў польскай джазавай сцэны, які аб'ядноўвае ў сваёй творчасці розныя музычныя стылі і разнастайныя канцэпцыі.

http://www.algorhythm.band/

 

Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, кампаніяй «Рэгула».

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
cookies Этот сайт использует cookies
Мы используем файлы cookie для запоминания и анализа ваших предпочтений. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов cookie
Понятно