Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Minsk Winter Jazz 2020: My Jazzy Valentine

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

30,00 - 35,00 руб.

Точки продаж

kvitki.by
tikerpro.by

Жанр Джаз
Возрастное ограничение 16+

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

Дзень першы: 14 лютага (пятніца) - «My Jazzy Valentine»

а 19: 00

Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з'явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай.

Аб удзельніках:

Cleveland Watkiss (Кліўленд Уоткіс) – кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжнай нацыянальнай прэміі «London Jazz Awards» (2010). У 2017 годзе на цырымоніі Парламенцкай прэміі «Jazz Awards» артыст атрымаў прэмію «Джазавы вакаліст года». На старце сваёй кар'еры спявак выступаў з такімі ўслаўленымі майстрамі, як Уінтан Марсаліс, Стыві Уандар, Джо Кокер, Арт Блэкі, Б'ёрк, Піт Таўншэнд, Боб Дылан, Касандра Уілсан, Эбі Лінкальн.

https://www.clevelandwatkiss.co.uk/

«Apple Tea» Jazz Band (гурт «Яблычны чай»)

Ігар Люты (саксафон)

Віталь Ямуцееў (саксафон)

Яўген Рышкевiч (гітара)

Канстанцін Гарачы (клавішныя інструменты)

Ігар Сацэвіч (бас-гітара)

Аляксандр Сапега (барабаны)

Гурт «Apple Tea» – візітная картка беларускага джазу. Асаблівасцю калектыву стала музыка лідара групы Ігара Сацэвіча, што ўключыла ў сябе элементы ўсіх сучасных джазавых стыляў. У 2012 годзе калектыў стаў уладальнікам Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі ў катэгорыі «Лепшы джаз-выканаўца».

https://be.wikipedia.org/wiki/Apple_Tea

 

«Dee Tree»

Валерыя Дэле (вакал)

Яўген Кунічкін (гітара)

Філіп Петчанка (бас-гітара)

Канстанцін Гарачы (клавішныя інструменты)

Юрый Звераў (ударныя)

Мінскі гурт «Dee Tree» -  піянеры новага беларускага соўла (дэбютны альбом «All Is 111» убачыў свет у чэрвені 2019 года). Праект вырас з супольнага пазітыўнага баўлення часу пад назвай by soul fam. Музыканты сустракаліся, ігралі для душы і не думалі пра камерцыйны поспех. Але зусім хутка група знайшла нязменных прыхільнікаў і ўсё часцей стала выступаць перад шырокай публікай. Зараз «Dee Tree» - жаданы госць розных фэстаў.

http://deetree.me/

Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, кампаніяй «Рэгула».

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
cookies Этот сайт использует cookies
Мы используем файлы cookie для запоминания и анализа ваших предпочтений. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов cookie
Понятно