24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Андрэя Мельнікава

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 лістапада ў бар-клубе «Графіці» (зав.Калініна,16) адбудзецца святочны канцэрт барда Андрэя Мельнікава. Выступ мае некалькі нагод: у гэты дзень барду спаўняецца 54 гады, у пачатку студзеня 1989 года была напісана першая беларускамоўная песня барда «Песьня з мінуўшчыны», якую потым прэзентавала на беларускім тэлебачанні Алеся Сёмуха, дачка славутага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, то бок у гэтым годзе бард адзначае 30 гадоў беларускамоўнай творчасці, акрамя таго, у жніўні 1989 года самапалам быў выдадзены першы альбом барда «За сьцягі, за волю!», з гэтай нагоды на канцэрце прагучаць песні з першага альбома Андрэя Мельнікава.

Запрашаем на канцэрт! Створым святочную атмасферу разам!

Графіці бар & клуб
зав.Калініна 16 / (м) Парк Челюскинцев

24 лістапада (нядзеля)
19:00 дзверы / 20:00 пачатак

Квіткі папярэдне
— на сайце graffiti.by 10р
— у касе клуба 8р
У дзень канцэрта 12р 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно