24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычная імпрэза «Беларусь. Адчуванне Радзімы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 жніўня 2019 г. (субота) а 18-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба» – філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза «Беларусь. Адчуванне Радзімы», арганізаваная ў супрацоўніцтве з Народным калектывам аўтарскай песні «Элегія» (г. Вілейка).

Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» дзейнічае ў г. Вілейка з 1996 г. У яго складзе – аўтары-выканаўцы, паэты, сябры ГА «Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь», ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

У межах імпрэзы ўдзельнікі калектыву прэзентуюць ўвазе наведвальнікаў песні на словы беларускіх пісьменнікаў і аўтараў з Вілейшчыны, уласную музыку і вершы, інструментальныя творы Народнага артыста СССР, беларускага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка, творы класічнай музыкі. Разам з аўтарскімі творамі будзе гучаць інструментальная музыка ў выкананні  Уладзіміра Лапціка (гітара), Вікторыі Амельяновіч (скрыпка), Алены Кеўліч (цымбалы).

Калектыў і яго ўдзельнікі – лаўрэаты і дыпламанты абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемстваў, фестываляў, тэлепраекта «Подых струн». Вершы і песні калектыва неаднаразова гучалі на Беларускім радыё і тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках, дысках клуба «Жывіца», увайшлі ў дыск «Майстар-клас» фестывалю «Лицедейство старого города» (г. Віцебск). Выступы «Элегіі» адбыліся ў Расіі, Літве, Германіі, Польшчы. За час дзейнасці калектывам было запісана 6 дыскаў песень і праведзена шмат дабрачынных акцый.

Час: 24 жніўня 2019 г, 18.00.
Месца: музей “Лошыцкая сядзіба”, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.
Кошт квіткоў: 10,00 бел. руб. (дарослыя), 5,00 бел. руб. (студэнты), 2.50 бел. руб (навучэнцы). У кошт квітка ўключана наведванне экспазіцыі музея.
Кантактныя дадзеныя: +375 (17) 285-18-86.
minskmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 285 18 86

  • Стоимость билетов:

    10,00 руб. (дарослыя)
    5,00 руб. (студэнты)
    2,50 руб (навучэнцы)

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно