24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт-спектакль «Я — белоруска»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нашае жыццё… Яно сплятаецца з мільёнаў ніцін, якія даруе нам лёс…

Чорныя і белыя ніткі сплятаюцца ў адзінае палатно, якое аздабляецца яркімі арнаментамі-фарбамі. Кожная ніцінка выходзіць з кола часу, якое круціцца хутка, няспынна. Але паспрабуй сустрэцца з даўніною, паспрабуй зліцца з мінулым і ты адкрыеш для сябе тую невычэрпную крыніцу, што захавалі для нас нашыя продкі.

Новая праграма музычнай капэлы «Санорус» — гэта спроба перанесці нас у атмасферу старадаўніх вясковых вячорак, калі ўсе разам веселяцца ды гумораць. Гэты вечар поўніцца рознымі забавамі ды смешымі размовамі, яскравымі жартамі і танцамі, і безумоўна ж добрымі ды самымі любімымі песнямі. У гэты вечар разам з артыстамi капэлы мы ўспомнім ўлюбёныя народныя песні: «Купалінка», «Ой, сівы конь бяжыць…», «Рушнікі», «Што за месяц…» і іншыя.

Запрашаем вас 1 сакавіка ў 18:30 на беларускія вячоркі да музычнай капэлы «Санорус» і дырыжора Марыны Трэцяковай.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    12,00 — 15,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 6+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно