24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Жыццё ў песнi»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Канцэрт «Жыццё ў песні. Старонкі «Хатняга спеўніка» Станіслава Манюшкі» адбудзецца 12 чэрвеня 2018 г. у Камернай зале імя Л.П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшыя песні са знакамітага цыкла кампазітара «Хатні спеўнік» прагучаць у выкананні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны Кучынскай (сапрана) і Іллі Сільчукова (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў «Вытокі» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея Фралова.

Гэтай унікальнай праграмай, якая ўсебакова ілюструе жыццё вялікага кампазітара-рамантыка, музычны свет Беларусі распачынае серыю канцэртаў і іншых мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею геніяльнага Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

***
Праграма заснавана на важнейшай і, мабыць, самай асабістай грані творчасці Манюшкі – зборніках песень, якія аб’яднаны аўтарам пад сімвалічнай назвай «Хатні спеўнік». З яго старонак можна пачуць і думкі самога класіка, і пабычыць кола яго сяброў, геаграфію вандраванняў, адчуць увесь спектр эмоцый кампазітара. Песні прызначаліся да хатняга ўжытку на розныя акалічнасці штодзённага жыцця чалавека. Іх галоўная мэта – адпавядаць розным настроям і патрэбам сэрца, менавіта таму здзіўляе вельмі багатая іх разнастайнасць. Манюшка з адданасцю пісаў прыгожыя, запамінальныя мелодыі на вершы выдатных паэтаў, сярод якіх Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Каханоўскі, Юзаф Крашэўскі і інш. З вялікага збору «Хатняга спеўніка» (некалькі сотняў песень) – у праграме канцэрта прагучаць самыя характэрныя для творчасці аўтара.

Імя Станіслава Манюшкі з’яўляецца адным з найвялікшых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, яно адначасова рэпрэзентуе гэтыя дзве культуры і аб’ядноўвае іх.

С. Манюшка нарадзіўся і вырас на Міншчыне, правёў свае маладыя гады ў Мінску. Тут адбываліся яго першыя тэтральна-музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі XIX ст. гучала яго музыка, напоўненая беларускім фальклорам. Пазней Манюшка працаваў у Вільні як арганіст касцёла св. Яна. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў таксама класікам польскай оперы, стварыўшы там свае самыя маштабныя шэдэўры ў гэтым жанры.

12.06.2018, 19:30
Вялікі тэатр Беларусі, Камерная зала
пл. Парыжскай Камуны, 1, Мінск

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    8,50 – 13,50 руб.

  • Возрастное ограничение: 12+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно