24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Між намі кажучы...»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Аўтарская праграма Дзяніса Паршына
«Між намі кажучы...»


Музыка! Яна ахінае нас штодзень, і не толькі з дынамікаў радыё і тэлевізараў. Сонца пяе, калі падымаецца над даляглядам, месяц насвіствае над хорам начнога лесу, а гукі горада ствараюць цэлую сімфонію, да якой трэба толькі прыслухацца.

Музыка! Гэта дарога без канца і без пачатку, непарыўная стужка, якая кладзецца пад ногі, і варта толькі затрымацца і прыслухацца, каб адчуць яе чароўны подых.
Музыка! Яна ва ўсім – у прамоўленых намі словах, у шуме ветру, у шолаху жоўтага лісця пад нагамі... Калі я пішу песні – я проста спрабую пачуць гэтую музыку, музыку жыцця, каб потым данесці яе да вас.
Я запрашаю вас на канцэрт, дзе мы разам з сябрамі падорым вам гэта неверагоднае чарадзейства. Бо, між намі кажучы, кожная размова з гледачом – гэта таксама музыка. Музыка шляхоў, якімі мы прыходзім адно да аднаго.

Дзяніс Паршын,
акцёр Рэспубліканскага тэатра
беларускай драматургіі,
спявак, кампазітар

У канцэрце прымаюць удзел:

Дзяніс Паршын
Валерый Анісенка
Бэла Шпінер
Андрэй Бібікаў
Генадзь Гаранскі
Ігар Скрыпка
Цімур Каліноўскі
Марыя Пятровіч
Максім Паніматчанка і Таццяна Кеўліч

Гукарэжысёры – Цімур Каліноўскі і Аляксандр Джэйгала
Рэжысёр – Сара Токіна
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно