24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вершы ў Шафе

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24-га красавіка а 19-й рады запрасіць вас на чарговыя «Вершы ў Шафе». Госцяй нашых паэтычных імправізацый стане Вольга Гапеева. Вас чакаюць вершы розных гадоў, у тым ліку са зборніка «Чорныя макі», які пабачыў свет у пачатку месяца ў выдавецтве «Галіяфы».

«… якія навіны? ды асабліва ніякіх:
раблю пераклады, нешта чытаю, нафарбавала пазногці
хачу вывезці ровар свой на шпацырку
праўда то халадно, то яшчэ якая халера
вучуся не падпускаць кепскія думкі
спрабую сябе зразумець і часам — іншых
намагаюся ўсвядоміць свае жаданні
бо як высветлілася дагэтуль жыла без іх я
кіравалася жаданнямі іншых
ігнаравала сябе
як вынік — стаю пасярод нейкага поля
што за яно? навошта я тут? і куды мне падацца?..»

Прыходзьце ў сераду за цудоўным вечаровым «кактэйлем»: сучасная паэзія, гутарка з Вольгай ды гарбата/кава.

Пасля імпрэзы можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтаркі.

Уваход вольны. Чакаем!

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная шафа», пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце — мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

Спасылкі на мерапрыемства на сайце і ў сацсетках: Facebook | Vk | Instagram

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно