24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Пеця і воўк»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музычны Дом “Класіка” распачынае серыю займальных класічных канцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць маленькіх слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр Сасноўскі. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр Марчанка.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

“Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Мінску ўпершыню прагучыць па-беларуску.

Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!

Працягласць імпрэзы: 60 хвілін.
Узрост: 6 - 13 год.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно