24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Рокавая моц»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 верасня ўсіх аматараў рока чакае выбітная падзея: самае рокавае радыё (“Сталіца”) у самым рокавым клубе (“TNT”) адзначыць свой дзень нараджэння на ўсю “Рокавую моц”. Паддаваць спёкі ў гэты вечар будуць гучныя беларускія гурты: “Мерада”, “ZnaROCK”, “:B:N:”, ”Aillion” і “Top Gun”. Акрамя таго, каларыту імпрэзе дададуць тэматычныя конкурсы, віктарыны, карагоды, торт ды свечкі (а як жа без іх?).

Уваход на свята вольны.

Усім рок!

Радыё “Сталіца“ – структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Пад дэвізам “Слухай любімае!” калектыў стварае інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы, арыентаваныя на моладзь і “прасунутых” дарослых.
Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым падыходам да музычнага напаўнення эфіру: падборка песень задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых). Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы.

Удзельнікі канцэртнай праграмы:

“МЕРАДА” – гурт, які ўтварыўся ў Мінску ў 2013 годзе як беларускамоўны музычны праект. Групу стварылі былыя ўдзельнікі блюзавай каманды «Steve Cramer BAND» – сямейная пара Стыў і Ганна Крамер. Грунтуючыся на сусветных музычных традыцыях, "Мерада" імкнецца да адраджэння Духоўнасці, Дабра і Святла ў Музыцы.

“ZNAROCK” – гурт, які развіваецца ў накірунках ска-кантры, дыска-ска, ска, ска-панка, акустык-ска і… полькі-тапатухі. Шквал энергіі і сонечнай спёкі гарантаваны.

“:B:N:” -- рок-гурт з г. Бяроза. Першы вялікі поспех – кампазіцыя "Вось такую б..." атрымала прыз за "Найлепшую лірычную песню" на "Рок-коле 2001". Пачынаючы з перамогі на Басовішчы-2002, "Безназоўныя" – хэдлайнэры шматлікіх фэстаў.

“AILLION” -- мінскі хэві-метал гурт. Утварыўся ў сакавіку 2008 года па ініцыятыве чатырох музыкаў, якія пайшлі з групы “Стая”.

“TOP GUN” – забойны рок-бэнд з Мінска. Група працуе з 2010 года. За час сваёй дзейнасці музыкі паспелі выступіць на многіх буйных пляцоўках краіны. Яны нясуць весялосць, пазітыўную энергетыку, драйв і рок-н-рол.

Вядучы – Яўген Сокалаў (“ZnaROCK”).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

  • Возрастное ограничение: 18+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно