24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «(Не) расстраляная паэзія»

Описание

Удзельнікі праекту «(Не) расстраляная паэзія» стварылі песні на вершы паэтаў, якія былі ў 1937 годзе. Кожны ўжо абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напісаў музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпэр Vinsent — Зяму Піваварава, TonqiXod узяў Тодара Кляшторнага, а Pomidor/off — Майсея Кульбака. Усяго будзе прэзентавана 12 новых кампазіцыяў ад 12 выканаўцаў.

«Мы не дамо сцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэння. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну знішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст: іх вершы амаль праз 100 гадоў пасля іх напісання стануць песнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікалі падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма».
Адмыслова да праекту рэжысэр Арцём Лобач зрабіў прома-ролік, у якім зняліся Павел Харланчук, Андрэй Саўчанка і Алена Гіранок.

Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасьля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы слухачоў на платформе Talaka.by. Тыя, хто падтрымаў праект, атрымаюць запрашэнне на прэм’еру.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 687 20 93

  • Стоимость билетов:

    20,00 руб.

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно