24 жніўня а 19-й гадзіне музей Якуба Коласа запрашае ўсіх сваіх сяброў на традыцыйны кватэрнік.
Гэтым разам дзяліцца з прысутнымі сваёй творчасцю будзе паэтка-бард, лаўрэат конкурсу аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі - 2011" ХАННА ЧУМАКОВА.
Пра сябе Ханна гаворыць так: "Жыццё і творчасць, як праява жыцця - суцэльная вялікая СПРОБА - даказаць Сусвету сваю Любоў і сабе - тое што я на гэта здольная... А "Ханна" - таму што Ка-Ханне, Ды-Ханне, Калы -Ханне - усё Ханне..."
Тэлефон для даведак: 284 17 02