Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт Ларисы Симакович

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 284 44 33
+375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
+375 17 331 16 17

Стоимость билетов

10,00 (100 000) — 16,00 (160 000) руб.

Точки продаж

В кассах Белгосфилармонии по адресу:
пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
пр. Независимости, 44;
в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
в театрально-концертных кассах г.Минска

Жанр Мюзикл
Дата 10 декабря 2016

У год 125-годдзя паэта Максіма Багдановіча 10 снежня 2016 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паказ мюзікла-прыпавесці «Апокрыф» беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч .

«Апокрыф» – некананічная біблейская легенда. У М.Багдановіча гэта зварот-разважанне пра сутнасць і сэнс чалавечага існавання, пра немагчымасць жыцця без духоўнага здбытку.

...Прарокі з'яуляюцца на зямлі тады, калі людзі забываюцца на свае каштоўнасці. Адмераны ход жыцця, дзе матэрыяльнае перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з апосталамі на абраную імі зямлю.

Апосталы Пётра i Юр'я суправаджаюць Хрыста і прыносяць зерне новага мыслення: «Нашто тыя каласы, калі няма васількоў? ...Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы».

МузЫка - цэнтральны персанаж мюзікла, яго паэтычная дамінанта ўвасабляе нацыянальную духоўную праграму, якую носіць у сабе кожная таленавітая душа. Абвостранае светаадчуванне, чуйная душа МузЫкі не дае загінуць гэтаму народу. Народ кемлівы, працавіты, шчодры і наіўны - не заўважае ні свайго хараства, ні сыходу прарокаў.

Хрыстос у спектаклі не мае візуальнага аблічча. Яго прысутнасць праяўляецца праз магутныя харавыя ўнісоны, гімны, звароты. Голас Хрыста з незямных вышынь сыходзіць да свайго народа...

«Апокрыф» загучаў. Стаў музыкай. Загучалі пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: «Хрыстос ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі...».

Мюзікл Ларысы Сімаковіч прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклорнага гурта ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай

Салісты – Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Аляксандр Ляпуноў, Уладзіслаў Даніловіч.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы