12 лістапада ў клубе "Графіці" адбудзецца фестываль беларускамоўнага хіп-хопу — Viasna1991. У мерапрыемстве прымуць удзел такія выканаўцы, як AMBASADAR KROU (ЧпБ), ВОЖЫК, ZEMAN, АНТОСЬ ЗВЫЧАЙНЫ, BELAROOTS, SP KAVA, ANGST. На сцэне можна будзе пабачыць сутыкненне адразу некалькіх кірункаў у хіп-хоп жанры. Асноўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя беларускамоўнай хіп-хоп культуры.
Фестываль "Viasna1991" павінен стаць яркай падзеяй, паказаць публіцы перспектыўных хіп-хоп выканаўцаў і рэалізоўваць некрануты патэнцыял беларускамоўнага рэпу.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!