24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Океан Ельзи

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Океан Эльзи у межах Сусветнага тура выступіць у Магілеве


Пасля двухгадовага перапынку Океан Эльзи едзе ў тур па гарадам Беларусі ў межах Сусветнага тура 2016-2017 года. «Сусветны тур ОЕ. 2016-2017» пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. У Магілеве музыкі выступяць 7 снежня на сцене Лядовага палацу спорту. Пачатак 19.00. 

19 траўня Океан Эльзи выпусцілі 11 лічбовы альбом «Без меж», да якого прыўрочаны Сусветны тур. У альбоме 11 кампазіцый. Чатыры з якіх, ўжо добра знаёмыя слухачам, паколькі на працягу апошняга года выходзілі сінгламі - "Не твоя війна", "Життя починається знов", "Мить", "Не йди".

Дарэчы, упершыню за ўвесь час гурт зняў музычныя відэа на ўсё апублікаваныя сінглы новага альбома яшчэ да яго рэлізу.

Аўтар музыкі і слоў кампазіцый альбома «Без меж» - Святаслаў Вакарчук. Таксама ён сумесна з гітарыстам групы Уладзімірам Апсеніцам і даўнім партнёрам групы Віталіям Цалезіным, стаў
супрадзюсерам новай кружэлкі ОЕ.

- Альбом «Без меж» можна назваць эклектычным як з музычнай кропкі гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы і
некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст,
- распавеў Святаслаў Вакарчук.

Музыкі не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома.
Энергетыка - на піку эмоцый, харызма - у чыстым выглядзе, шчырасць - ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно