-
Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
Папярэдне 10,00 (100 000) руб.
У дзень канцэрта 15,00 (150 000) руб. -
Точки продаж:
У касе ІЛІ Бара штодзень з 14:00 да 23:00
Лета набліжаецца да заканчэння і варта ў яго апошнія дні адарвацца па поўнай праграме. І лепей гэта зрабіць 25 жніўня ва ўтульнай абстаноўцы ILI клуба, дзе адбудзецца апошні канцэрт гурта ROKASH ў 2016 годзе. Часовае прыпыненне канцэртнай дзейнасці звязанае з тым, што наша чароўная вакалістка Паліна рыхтуецца стаць мамай, а таксама з некаторымі іншымі фактарамі. Зрэшты ў бліжэйшыя месяцы мы плануем шчыльна заняцца актыўнай студыйнай дзейнасцю каб парадаваць вас новымі трэкамі і рэлізамі. А пакуль што 25 жніўня мы вас запрашаем развітацца з летам разам з намі. Толькі найлепшыя кампазіцыі, выдатны гук і цеплая сяброўская атмасфера. Разам з намі выступяць нашыя сябры з гурта АДАРВІРОГ, якія граюць выдатны фольк-метал, прасякнуты легендамі, паданнямі і атмасферай слаўнай беларускай мінуўшчыны.
ROKASH (Hard’n’Folk) – апошні канцэрт у 2016 годзе
Пры падтрымцы гурта АДАРВІРОГ (Folk-Metal)
Папярэдне 10,00 (100 000) руб.
У дзень канцэрта 15,00 (150 000) руб.
У касе ІЛІ Бара штодзень з 14:00 да 23:00