24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт гуртоў Relikt і Vuraj

Описание

Рэкі сыдуцца тут – Сутокі: супольны канцэрт Re1ikt і Vuraj

Дзве ракі, сустрэўшыся, нараджаюць бурлівую плынь. Два гурты, зайграўшы разам, выпраменьваюць непаўторную энергетыку. Менавіта таму аўтары найлепшага рок-альбому 2015 гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014 гурт Vuraj аб’ядналіся, каб даць вялікі сумесны канцэрт 29-га траўня ў клубе «Брюгге». Адмысловую праграму музыкі назвалі сімвалічна, па назве сустрэчы дзвюх рэк – «Сутокі».

Фольк-гурты Re1ikt і Vuraj – з’ява для беларускай музыкі нетрывіяльная. Яднае іх шчырая захопленасць беларускай народнай песняй і любоў да эксперыментаў.

Лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў адзначае: «Ідэя музычнай супрацы з Re1ikt прыцягвала нас даўно. Гэты саюз бачыўся нам настолькі натуральным і арганічны, што пытаннем было толькі тое, калі мы нарэшце з’яднаем нашы творчыя энергіі. І вось, пасля некалькіх удалых спробаў мы наважыліся на вялікі канцэрт. 29-га траўня мы прадставім шэраг сумесных песень з нечаканымі нават для нас саміх спалучэннямі».

Вакаліст гурта Re1ikt Уладзімір Казлоў працягвае: «Гэты канцэрт – своеасаблівая абмен-гульня. Сяржук заспявае з Re1ikt, а я, у сваю чаргу, выканаю пару песень разам з Vuraj. Але, вядома, асаблівае месца мы адводзім палескаму хіту «Вэлытай, пэрэпылко». Яго мы сумесна выканаем у адмысловай аранжыроўцы. Мы ўпэўненыя, што новае гучанне прыйдзецца да спадобы аматарам абодвух гуртоў».

Акрамя сумесных песень, гурт Vuraj прэзентуе новую містычную праграму, створаную на аснове палескіх песень, якія музыкі збіралі ў экспедыцыях апошнія чатыры гады.
Таксама гасцей канцэрту чакаюць сюрпрызы ў плане гучання: песні Vuraj упершыню можна пачуць разам з колавай лірай, якая ў многіх момантах нават заменіць гітару, а Re1ikt будзе здзіўляць слухачоў iгрой на электра-мандоле.

vk.com

 

www.facebook.com
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 860 42 15
    +375 29 694 07 40

  • Стоимость билетов:

    100 000 руб. (папярэдне)
    120 000 руб. (у дзень канцэрту)

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно