24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычны вечар «У кожны міг ты прада мною…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурна-музычны вечар да 90-годдзя малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча і 125-годдзя з дня нараджэння жонкі Песняра Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч.

4 лютага а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычны вечар «У кожны міг ты прада мною…», прымеркаваны да 90-годдзя малодшага сына Песняра Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча і 125-годдзя з дня нараджэння жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч.
Лёс падараваў Песняру сустрэчу, знаёмства, каханне з жанчынай, якая на ўсё жыццё стала яго зоркай, натхненнем, шчасцем, маці трох яго сыноў. Больш за 30 гадоў шлюбу Марыя Дзмітрыеўна была не толькі музай Якуба Коласа, але і першым чытачом, слухачом і крытыкам твораў свайго мужа, найбліжэйшым сябрам і дарадцам, самым блізкім і родным чалавекам. «Мілы друг мой», «мая зорка», «мая добрая дружачка», «мая святыня», «яснюсенькая зорка» — так называў Якуб Колас сваю жонку. У сям’і панавалі любоў, узаемапаразуменне, гармонія: за час шлюбу сужэнцы ніводнага разу сур’ёзна не пасварыліся.
На такім прыкладзе высокіх адносін гадаваўся і малодшы сын Песняра – Міхась Міцкевіч. Па жыцці ён абраў шлях навукоўца, спецыяліста ў галіне апрацоўкі металаў, дасягнуўшы на гэтай ніве значных поспехаў – доктар тэхнічных навук, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. Разам з тым Міхась Канстанцінавіч вядомы і як аўтар шматлікіх вершаў, эсэ, як таленавіты чытальнік літаратурных твораў, а таксама як нястомны збіральнік і прапагандыст творчасці народнага паэта – свайго бацькі. Па сённяшні дзень сын пісьменніка вядзе дастаткова актыўную дзейнасць, выступае на літаратурных вечарах і сустрэчах з успамінамі пра Якуба Коласа, пра тагачаснае культурнае і навуковае жыццё.
Да юбілейных дат жонкі і сына Песняра падрыхтавана выстаўка з фондаў музея і прыватнага архіва сям’і «Пад бацькоўскім дахам», дзе прадстаўлены рэдкія фотаздымкі, рукапісы лістоў, дакументы, некаторыя асабістыя рэчы маці і сына, выданні М. К. Міцкевіча і інш.
З нагоды высокага юбілею Міхася Канстанцінавіча павіншаваць сына Якуба Коласа збяруцца прыхільнікі творчасці народнага паэта, а таксама сваякі, сябры, паплечнікі самога юбіляра, усе неабыякавыя да нацыянальнай культуры Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно