-
Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
110 000 - 140 000 руб.
Белтэлерадыёкампанія, тэлеканал Беларусь 3 і Палац культуры г. Маладзечна прапануюць шэраг канцэртных праграм у рамках сумеснага тэлевезійнага праекта “Маладзечна запрашае”.
Аматараў жывой беларускай музыкі запрашаем на фолк-парад! 26 лістапада гледачоў чакаюць выступленні груп “Стары Ольса” і “Палац”.
У рэпертуары калектываў беларускія народныя балады і воінскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты XVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Беларускі аўтэнтычны фальклор групы выконваюць як у арыгінальным гучанні, так і ў розных стылявых апрацоўках.
У Маладзечне музыканты прадставяць традыцыйныя беларускія песні і аўтарскія работы, створаныя па матывах фальклорных легенд, абрадаў і паданняў.
Сустрэча пройдзе ў Палацы культуры 26 лістапада. Пачатак у 19.00.
110 000 - 140 000 руб.