24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Iвана Карызны i Кірыла Кедука

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Унікальная падзея чакае гродзенскага слухача: 8 верасня 2015 у канцертнай зале ДУ «Центра культуры г. Гродна».

Глядач убачыць на адной сцэне выступ двух праслаўленых маладых беларускіх выканаўцаў - піяніста Кірыла Кедука і віяланчэліста Івана Карызны.

На дваіх, яны лаўрэаты больш за 25 музычных конкурсаў, а геаграфія іх канцэртаў ахоплівае больш за 30 краін свету. Яны з'яўляюцца гасцямі самых прэстыжных пляцовак планеты, такіх як Steinway Hall у Нью-Ёрку, Salle Pleyel у Парыжы, Concertgebouwу Амстэрдаме, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Palais de Bozar у Брусэлі, Hamarikyu Asahi Hall у Токіо. Артысты саліравалі з аркестрамі сусветнага ўзроўню, у іх ліку аркестр Марыінскага тэатра, Філарманічны аркестр Ніцы, «Віртуозы Масквы», Ліверпульскі Філарманічны аркестр; пад кіраўніцтвам такіх дырыжораў, як Уладзімір Співакоў, Валерый Гергіеў, Томас Зандэрлінг, Іён Марын, Уладзімір Юроўскі, Ёшыказу Фукумура.

У рамках еўрапейскага турнэ, якое адбудзецца са жніўня па снежань 2015 года, Іван Карызна і Кірыл Кедук выступяць у гарадах Галандыі, Англіі, Польшчы, Расіі і Беларусі. Іх канцэртны тур пачнецца ў Амстэрдаме ў легендарным Concertgebouw. Канцэрты ў Беларусі завершацца выступам 2 кастрычніка ў Мінску, у зале «Верхні горад». Увесь праект увянчаецца запісам дыска для лэйбла "Soupir" у Парыжы.

У праграме прагучаць Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Дзмітрыя Шастаковіча, Італьянская Сюіта Ігара Стравінскага, а таксама віртуозныя творы рускіх класікаў розных гадоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно